1 ЛЮТАГА 2017
Сакавіцкія сустрэчы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў І
нфармацыйна-асветніцкая ўстанова
«Новая Еўразія», асветніцкая ўстанова
«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты
Арганізацыйны камітэт запрашаюць вас узяць удзел у
Сакавіцкіх сустрэчах грамадскіх арганізацый і ініцыятываў у якасці экспертаў і экспертак секцый.
Сакавіцкія сустрэчы – гэта двухдзённае мерапрыемства для міжсектарнага ўзаемадзеяння, дыскусій, абмену ведамі, досведам і практыкамі. Сёлета
Сакавіцкія сустрэчы будуць прысвечаны ўдзелу некамерцыйных арганізацый і грамадзян у развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнні праблем на лакальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
Даты і месца правядзення: 4–5 сакавіка 2017, Мінск. Мы спадзяемся, што ў гэтыя дні сустрэнуцца разам не менш як 150 актыўных людзей, якія працуюць на карысць сваіх супольнасцяў.
Мы запрашаем усіх зацікаўленых узяць удзел у Сакавіцкіх сустрэчах у якасці экспертаў і экспертак – спікераў і вядучых майстар-класаў. Вы зможаце падзяліцца сваім досведам, напрацоўкамі і ідэямі і – самае галоўнае – зрабіць унёсак у развіццё грамадскіх ініцыятываў у Беларусі для дасягнення наступных задач:
- прасоўванне падыходаў да працы, заснаваных на дакладных дадзеных, праз агляд даследаванняў у галіне развіцця некамерцыйных арганізацый і мясцовых супольнасцяў;
- садзейнічанне развіццю і павышэнню эфектыўнасці грамадзянскай актыўнасці: дэманстрацыя гісторый поспеху і лепшых практык;
- стымуляванне дыскусіі пра актуальны стан і перспектывы развіцця некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў;
- пабудова партнёрстваў і генераванне новых ідэй: выпрацоўка механізмаў рэгулярнага ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі, якія працуюць у сферы мясцовага і рэгіянальнага развіцця.
Каб прапанаваць сваю тэму секцыі, запоўніце, калі ласка,
анлайн-форму да 7 лютага. Калі вашая секцыя будзе адабраная арганізатарамі для ўключэння ў праграму, мы звяжамся з вамі не пазней за 10 лютага.